З 4 па 8 кастрычніка 2023 года навуковая група галіновай лабараторыі «Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту» праводзіла абследаванне і кансультаванне маладых спартсменаў-біятланістаў Віцебскага цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.
Дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Марыніч Віталь Уладзіміравіч і аспірантка кафедры фізічнай культуры і спорту Усцімчук Алёна Уладзіміраўна ажыццявілі серыю тэстаў ацэнкі каардынацыйных здольнасцяў спартсменаў, асаблівасцяў працы дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм арганізма юных біятланістаў, сумарны эфект трэніровачнага працэсу.
На шляху да поспеху беларускага біятлона - Палескі дзяржаўны ўніверсітэт! Дапаможам будучым чэмпіёнам!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии