Псіхічнае здароўе – аснова дабрабыту кожнага чалавека, пры якім ён можа рэалізаваць свой патэнцыял і здольнасці, супрацьстаяць стрэсам, прадуктыўна працаваць і прыўносіць вялікі ўклад у жыццё грамадства.
10 кастрычніка валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню псіхічнага здароўя. У студэнтаў была магчымасць на ўласным вопыце адчуць і акунуцца ў атмасферу клопату аб уласным душэўным здароўі праз мастацтва арт-тэрапіі, расслабіцца ў атмасферы ароматэрапіі і фітатэрапіі, раскрыць свае эмоцыі праз пясочную і цялеснаарыентаваную тэрапію, а агульная атмасфера суправаджалася расслабляльнай музыкай і шчырымі ўсмешкамі.
Супрацоўнікі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця ўпэўненыя, што заняткі спортам танізуюць, паляпшаюць працу ўсяго арганізма, зараджаюць пазітывам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии