12 кастрычніка адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і старшыня Пінскага гарвыканкама Рабкавец Валерый Васільевіч.
Мэта дагавора - аб'яднанне намаганняў у стварэнні ўмоў для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, фарміравання рознабакова развітай асобы навучэнцаў, які засноўваецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі.
У рамках супрацоўніцтва плануецца правядзенне сумесных выхаваўчых, спартыўных, навучальных і навуковых мерапрыемстваў, узаемадзеянне ў сферы прафесійнага навучання і павышэння кваліфікацыі кадраў, арганізацыя пастаяннага інфармацыйнага абмену, аказанне дапамогі ў пашырэнні міжнародных сувязяў, а таксама спрыянне ў рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии