20 кастрычніка ў бібліятэцы ПалесДУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме "Забеспячэнне сацыяльнай бяспекі ў Брэсцкай вобласці". Бібліёграф Н.М. Харавец праінфармавала прысутных аб сацыяльнай падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, аб даступнасці і якасці адукацыі, развіцці аховы здароўя.
Сацыяльна арыентаваная палітыка нашай краіны - эталон рэальнага клопату аб сваіх грамадзянах для многіх дзяржаў. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка 30 чэрвеня 2023 г. на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, "Беларусь з'яўляецца прыкладам адсутнасці прорвы паміж багатымі і беднымі, прыкладам сацыяльнай абароненасці ўсіх грамадзян, прыкладам здаровага грамадства і традыцыйных каштоўнасцей".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии