З 28 верасня па 5 кастрычніка 2023 дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Т.У. і дацэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Гаўрылік М.В. праходзілі стажыроўку ў Каракалпакскім дзяржаўным універсітэце ім. Бердаха. Паміж нашымі ўніверсітэтамі ў 2019 годзе падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця адкрыты сумесныя адукацыйныя праграмы па спецыяльнасцях «Фізічная культура і спорт» (I ступені) і «Фізічная культура і спорт» (магістратура). Выпускнікі праграм атрымліваюць 2 дыпломы па 2 спецыяльнасцях – дыплом Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і дыплом Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Адбылася сустрэча з рэктарам Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта Рэймавым Ахмедам Мамбеткарымавічам, які высока ацаніў супрацоўніцтва нашых універсітэтаў, уручыў сертыфікаты аб праходжанні стажыроўкі.
З прарэктарам па навуцы, падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемнай падтрымкі ўніверсітэтаў у павышэнні рэйтынгу QS, сумесных публікацыях у часопісах, што індэксуюцца ў базах РІНЦ, ВАК. З дэканам факультэта фізічнай культуры Каіпавым Ніетбаем Айтбаевічам, абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва ў рамках сумеснай адукацыйнай праграмы 1+1 і 2+2 паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Каракалпакскім дзяржаўным універсітэтам імя Бердаха. Дырэктар спартыўнага клуба ўніверсітэта Кулакоў Ю.І. азнаёміў са спартыўнай інфраструктурай і матэрыяльна-тэхнічнай базай Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Выкладчыкі азнаёміліся з вучэбнай дакументацыяй па дысцыплінах, асаблівасцямі арганізацыі навучальнага працэсу ва ўніверсітэце-партнёру, прачыталі лекцыі каракалпакскім магістрантам па дысцыпліне «Спартыўная медыцына» і «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», на якіх выкладзены, у тым ліку, распрацоўкі кафедр факультэта ў галіне медыка-біялагічнага і навукова-метадычнага суправаджэння спартсменаў рознага ўзроўню.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии