Рэспубліканскі Тыдзень бацькоўскай любові пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка. Ён аб'яднае самыя цёплыя святы восені - Дзень маці і Дзень бацькі. У Палескім дзяржаўным універсітэце ўжо стартавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню бацькоўскай любові.
Напярэдадні выдатнага свята – Дня маці – прадстаўнікі Першай прафсаюзнай арганізацыя студэнтаў і Першай арганізацыі грамадскага аб'яднання БРСМ павіншавалі маладых мам, студэнтак Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, і ўручылі кветкі і падарункі.
Валанцёры Чырвонага Крыжа ПалесДУ арганізавалі і правялі флэшмоб на тэрыторыі радзільні. Студэнты павіншавалі маладых мам з надыходным святам і ўручылі падарункі: прадметы догляду і цацкі для нованароджаных.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии