17 кастрычніка адбылася сустрэча палкоўніка міліцыі Мурзіча Віталя Веніамінавіча, намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні са старшакурснікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падчас размовы са студэнтамі палкоўнік прадэманстраваў відэаролікі, якія тычацца актуальнай праблемы распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі.
Таксама Віталь Веніамінавіч расказаў выпускнікам аб парадку і ўмовах прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў, аб пасадах, якія могуць быць прапанаваныя ім пасля заканчэння ВНУ, аб ільготах і сацыяльных гарантыях, якія прадстаўляюцца супрацоўнікам органаў унутраных спраў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии