Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва

Развіццё бізнес-асяроддзя ў нашай краіне - адзін з нацыянальных прыярытэтаў эканомікі. Дзеянні, што прымаюцца дзяржавай, накіраваны на паляпшэнне дзелавога асяроддзя, садзейнічанне ўваходжанню Беларусі ў лік краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзення бізнесу. Прадпрымальніцтва адыгрывае вялікую ролю ў эканамічным жыцці краіны: менавіта невялікія прадпрыемствы ўносяць істотны ўклад у падтрыманне эканамічнага росту, забеспячэнне занятасці насельніцтва.

У рамках святкавання беларускага тыдня прадпрымальніцтва ў чытальнай зале №2 (3332) бібліятэкі, прадстаўлена кніжная выстава “Актуальныя пытанні прадпрымальніцтва”. Запрашаем наведаць кніжную выставу.