Рэспубліканскі турнір па каратэ

​​​​​​​21-22 кастрычніка ў горадзе Мінску праходзіў Рэспубліканскі турнір па каратэ Кекусінкай у раздзеле кумітэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 300 спартсменаў з усёй краіны, у тым ліку і студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па выніках спаборніцтваў:

срэбным прызёрам стаў студэнт 4 курса групы 20ФРЭ-1 Палюховіч Данііл (у катэгорыі 18+ да 70 кг); бронзавым прызёрам стаў студэнт 4 курса групы 20ФРЭ-1 Гардзяйчук Максім (у катэгорыі 18+ да 80 кг); Любаеў Дзмітрый (студэнт групы 22фк-1З) стаў бронзавым прызёрам (у катэгорыі 18+ звыш 80 кг).

Віншуем студэнтаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця з чарговай перамогай!