Сусветны дзень інфармацыі адзначаецца кожны год 26 лістапада. Дата мае сімвалічнае значэнне. Менавіта ў гэты дзень у 1992 годзе ўпершыню прайшоў сусветны форум, прысвечаны інфарматызацыі. Ініцыятарамі стварэння свята выступілі Міжнародная Акадэмія Інфарматызацыі і Сусветны інфармацыйны парламент. Першапачаткова мэтай гэтага дня было прыцягненне ўвагі сусветнай грамадскасці да праблем развіцця інфармацыйнага грамадства і неабходнасці ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва. Сёння гэта свята журналістаў, правайдэраў, праграмістаў - усіх тых, хто займаецца зборам, апрацоўкай і перадачай інфармацыі. У цяперашні час спецыфіка развіцця галіны заключаецца ў павелічэнні ролі лічбавых тэхналогій і інтэрнэту, якія паступова выцясняюць звыклыя крыніцы інфармацыі - тэлебачанне і радыё, а таксама друкаваныя сродкі масавай інфармацыі.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжная выстава “IT. Інфармацыйныя тэхналогіі", на якой прадстаўлена літаратура, дзе даецца комплекснае ўяўленне аб інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях, разглядаюцца тэхнічныя сродкі і тэндэнцыі іх развіцця, раскрываюцца пытанні праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы. Прапанаваныя намі кнігі з'яўляюцца каштоўным рэсурсам для навучання, пашырэння ведаў і прафесійнага развіцця ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
Запрашаем усіх жадаючых!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии