Паважаныя выкладчыкі, аспіранты і магістранты!
Нагадваем аб вебінары «Web of Science: пошук і аналіз грантавай падтрымкі», што праводзіцца кампаніяй Clarivate Analytics, які пройдзе 4 лістапада 2020 года.
Інфармацыя пра грантавую падтрымку часта паказваецца ў публікацыях. З 2008 года гэтыя дадзеныя таксама індэксуюцца ў Web of Science Core Collection і пры неабходнасці дапаўняюцца з іншых крыніц. Якія фонды фінансавалі цікавыя для нас даследаванні? Што фінансаваў пэўны фонд? Якія навукоўцы нашай краіны, атрымлівалі фінансаванне ад дадзенага грантадаўца? Як з імі звязацца? Якія публікацыі былі ў навукоўцаў у рамках гэтага праекта? Як захаваць атрыманыя дадзеныя? На што варта звярнуць увагу пры падрыхтоўцы грантавай заяўкі? Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя (GMT + 3, маскоўскі час)
7:00-7:45 https://bit.ly/3oE7bi2
10:00-10:45 https://bit.ly/3mpC73n
13:00-13:45 https://bit.ly/37LXHv8
- Войдите, чтобы оставлять комментарии