1 снежня 2023 года студэнткі-валанцёры факультэта эканомікі і фінансаў Арцёмчык Ксенія і Бойка Вольга прынялі ўдзел у фестывалі валанцёрскіх атрадаў "Валанцёрства – на карысць грамадства!", на якім не толькі прадставілі дзейнасць валанцёрскага цэнтра ПалесДУ, а таксама расказалі аб рэалізацыі праекта валанцёрскага атрада "Тэрыторыя Незалежнасці", накіраванага на прафілактыку шкодных звычак і прапаганду здаровага ладу жыцця.
У рамках фестывалю студэнткі наведалі выставу "Валанцёрства – гэта мы", паўдзельнічалі ў майстар-класах: "Розныя, але роўныя" па арганізацыі сацыяльна-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстановах адукацыі; Клоўнатэрапія.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии