7 снежня на базе Пінскага ГАУС адбыўся агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод добраахвотных дружын і МААП на якім удзельнікі прадэманстравалі свае тэарэтычныя веды, практычныя навыкі і ўменні па наступных відах: тэставанне; стральба з пнеўматычнай вінтоўкі; дартс; настольны тэніс, нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы (чоўнавы бег, згінанне-разгінанне рук на брусах, падцягванне на перакладзіне).
Па выніках спаборніцтваў байцы атрада «Бастыён» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта занялі першае месца!
Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Пінскага гарвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнікам міліцыі Вакульчык Вадзім Мікалаевіч уручыў пераможцам і прызёрам кубкі і дыпломы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии