Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Міжнародная палітыка ў сферы процідзеяння карупцыі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», які праводзіцца для супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам правядзення семінара выступіў Пскоўскі дзяржаўны універсітэт.
Падчас абмеркавання былі разгледжаны такія пытанні як "Ужыванне сучасных тэхналогій у дзейнасці органаў пракуратуры Расійскай Федэрацыі на прыкладзе пракуратуры Пскоўскай вобласці", "Антыкарупцыйная адукацыя, як сродак павышэння прававой культуры навучэнцаў", "Адміністрацыйная адказнасць за карупцыйныя парушэнні праў" і інш.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии