8 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі кінатэатр "Перамога", дзе змаглі паглядзець фільм «Сабібор». Карціна ўяўляе сабой гістарычную ваенную драму часоў Другой сусветнай вайны. Гэта першы рэжысёрскі досвед у вялікім кіно для знакамітага расійскага артыста Канстанціна Хабенскага. Перад праглядам фільма моладзі была прыадчынена адна з самых страшных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – генацыд беларускага народа. Намеснік пракурора Пінскай міжраённай пракуратуры Бабіч Кацярына Эдуардаўна расказала аб выніках расследавання пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии