18 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася цырымонія ўручэння прэмій студэнтам і школьнікам, якія дабіліся значных поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы. Стыпендыя заснавана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч выступілі перад лаўрэатамі і прысутнымі з вітальнай прамовай. Сярод 36 лаўрэатаў-студэнтка 3-га курса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Джумаліева Ганна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии