Набліжаецца самы казачны, чароўны, яркі і таямнічы, такі доўгачаканы Новы год. Гэта свята цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і здзяйсненнямі жаданняў.
Напярэдадні Новага года ў бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры (навуч. корпус № 1) аформлена кніжна-часопісная выстава “Гартаючы навагоднія старонкі". На ёй прадстаўлена літаратура, якая дапаможа стварыць святочны настрой і весела сустрэць Новы год.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии