У Брэсце прайшоў форум старшынь, членаў моладзевых парламентаў пры абласных, гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў. У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня Моладзевага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, студэнтка 5 курса біятэхналагічнага факультэта Ганна Лазоўская.
Форум пачаўся з ускладання кветак у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", далей удзельнікі форуму наведалі флагманскія прадпрыемствы #1рэгіёна – Брэстгаз і Гефест-тэхніка.
У працы дыскусійнай пляцоўкі прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў Юрый Іосіфавіч Наркевіч, гендырэктар "Брэстаблгаз " Яўген Аляксандравіч Казімірчык, начальнік аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў па Брэсцкай вобласці Эдуард Мікалаевіч Севярын.
Юрый Іосіфавіч падкрэсліў, што такія мерапрыемствы праводзяцца, каб даць магчымасць моладзі праявіць ініцыятыву, дапамагчы ёй у вырашэнні бягучых праблем у раёнах, ну і вядома, каб ацаніць патэнцыял будучых прадстаўнікоў улады. Яўген Аляксандравіч, у сваю чаргу, расказаў аб падтрымцы маладых спецыялістаў на прыкладзе свайго прадпрыемства і адзначыў, што інвестыцыі ў моладзь – гэта інвестыцыі ў нашу агульную будучыню.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии