27 снежня ў Палацы Незалежнасці адбыўся традыцыйны Рэспубліканскі навагодні баль. У ліку дзяцей, якія прымаюць удзел ва ўрачыстасці-студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта: Коршунаў Дзмітрый, Трушко Уладзіслаў, Вярыга Ганна, Козыр Даніла, Краўчук Алеся і Мелюх Валерыя. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўрачыста павіншаваў удзельнікаў свята з надыходзячым 2024 годам, падвёў вынікі адыходзячага года.
Сімвалічнае падарожжа па старонках гісторыі музычнай і танцавальнай культуры Беларусі адкрыў паланэз, маладыя людзі круціліся ў вальсе, танцавалі польку, паўночную кадрылю, мазурку і іншыя класічныя бальныя танцы.
Потым гасцей Палаца Незалежнасці чакала адвольная частка балю з сучаснымі рок-н-ролам, мамба, бугі-вугі, ламбадай і іншымі танцамі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии