У Пінску прайшоў абласны фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані – 2024», прымеркаваны да 85-годдзя заснавання Брэсцкай вобласці. Сярод ганаровых гасцей-старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Уладзіміравіч Луцкі і іншыя запрошаныя.
Прыемна адзначыць, што ў вырабе сувеніра, прадстаўленага на фестывалі, прынялі ўдзел супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Віктаравіч Козыр і Уладзіслаў Юр'евіч Ліхота.
У цырымоніі адкрыцця фестывалю-кірмашу «Берасцейскія сані – 2024», прынялі ўдзел студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Самай яркай падзеяй абласнога фестывалю стала карнавальнае шэсце стылізаваных аўтамашын і парад Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Удзельнікамі «Вадохрышчанскага забегу» сталі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Адбылося адкрыццё кнігі рэкордаў фестывалю з падрыхтоўкай самай вялікай палескай кашы ў ёмістасці больш чым на 150 літраў. Першы запіс у Кнізе рэкордаў зрабіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка.
Ён таксама абвясціў, што «Берасцейскія сані – 2025» будзе прымаць Кобрын.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии