Адзіны дзень галасавання-важная падзея для кожнага грамадзяніна краіны, бо ад яго залежыць якасць далейшага развіцця грамадства і дзяржавы, а таксама захаванне міру і бяспекі для ўсіх, хто жыве і працуе ў нашай краіне. Менавіта таму так важна своечасова і кампетэнтна расказаць студэнтам аб правілах, патрабаваннях і нормах, якія рэгулююць удзел у галасаванні, адказаць на хвалюючыя іх пытанні. Усё гэта робіцца для таго, каб маладыя людзі змаглі паўнаварта рэалізаваць сваё выбарчае права, прыняць годны ўдзел у фарміраванні органаў дзяржаўнай улады.
31 студзеня на інжынерным факультэце пачала працу грамадская прыёмная, у якую звярталіся студэнты па кансультацыю адносна адзінага дня галасавання. У гэты дзень звярнулася 119 студэнтаў. Студэнты прыходзілі з рознымі пытаннямі. Вось найбольш хвалюючыя: Пра якія асаблівасці электаральнай кампаніі варта ведаць? Як будуць фармавацца спісы выбаршчыкаў? Некаторыя цікавіліся аб магчымасці датэрмінова прыняць удзел у галасаванні.
Маладзёжная ініцыятыўная група, створаная на факультэце, змагла адказаць на пытанні, якія паступаюць. Такая форма ўзаемадзеяння, як грамадскія прыёмныя, безумоўна, павялічыць узровень палітычнай культуры грамадства, асабліва маладога пакалення.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии