9 лютага 2024 года ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адсвяткавалі Кітайскі Новы год. На свяце прысутнічалі магістранты з КНР, а таксама студэнты спецыяльнасці ЛМК, якія вывучаюць кітайскую мову. Нашы студэнты павіншавалі магістрантаў, пажадалі ім шчасця, поспехаў і ўдачы ў новым годзе, а таксама выказалі надзею на далейшую сумесную працу ў галіне вывучэння кітайскай мовы і культуры.
Магістранты з КНР прадэманстравалі напісанне іерогліфа 福 fú-шчасце, якое з'яўляецца традыцыйным упрыгожваннем падчас Новага года.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии