Сустрэча рэктара ПалесДУ з супрацоўнікамі ВНУ

​​​​​​​8 лютага адбылася сустрэча рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча з супрацоўнікамі ВНУ.

На сходзе прысутнічалі прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, начальнік планава-эканамічнага аддзела Сац Сняжана Антонаўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Сінкевіч Аліна Іванаўна.

Удзельнікі сустрэчы ў ходзе канструктыўнай гутаркі абмеркавалі хвалюючыя тэмы, а таксама пазначылі перспектывы і магчымасці далейшага развіцця ўніверсітэта. Валерый Іванавіч падзякаваў за актыўную працу.