9 лютага дэкан факультэта дадатковай адукацыі Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна ўручыла слухачам першага набору адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Партыйная школа. Сімбіёз сацыяльнага кіравання і паліталогіі» пасведчанні.
Падчас цырымоніі былі адзначаны не толькі важнасць і актуальнасць праекта ў сучасных умовах, але і яго запатрабаванасць і ўнікальнасць. Першая «Партыйная школа» у ПалесДУ мае асаблівы сімвалізм, бо была рэалізавана напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – адзінага дня галасавання. Распрацоўшчыкамі курсаў выступілі выдучыя навукоўцы і эксперты ўніверсітэта. Удзельнікамі школы сталі 14 чалавек – кіраўнікі, вядучыя спецыялісты і супрацоўнікі арганізацый горада Пінска. Навучальны курс уключаў розныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, навучальны матэрыял выкладаўся ў лёгкай да ўспрымання форме. Словы падзякі ад слухачоў пася заканчэння курсаў за іх арганізацыю сталі вышэйшай мерай ацэнкі праведзенай работы. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт спадзяецца, што адукацыйная праграма будзе рэалізоўвацца на пастаяннай аснове ва ўніверсітэце.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии