У сталіцы Грузіі г.Тбілісі завяршылася першынства Еўропы па каратэ сярод кадэтаў, юніёраў і моладзі да 21 года. Спаборніцтвы сабралі больш за 1160 спартсменаў з 49 краін, колькасць удзельнікаў стала рэкорднай у гісторыі турніру. Студэнт 3 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Мікіта Сахноў выступаў у кумітэ (паядынкі), U 21(18-20 гадоў) да 84 кг. Каратыст правёў пяць напружаных баёў і заваяваў бронзавы медаль. Па выніках спаборніцтваў яму будзе прысвоена званне Майстар спорту РБ па каратэ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии