15 лютага ў рамках Адзінага Дня інфармавання прайшла дыялогавая пляцоўка «Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты» з удзелам старшага інспектара групы кадраў Пінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС капітана міліцыі Неўдаха Арцёма Мікалаевіча.
Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі асноўныя новаўвядзенні і асаблівасці выбарчай кампаніі 2024 года, а таксама праверылі свае веды ў галіне выбарчага заканадаўства. У рамках дыялогавай пляцоўкі студэнты інжынернага факультэта і факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця абмеркавалі лічбавую бяспеку: як не стаць ахвярай кіберзлачынца.
Супрацоўнікі і студэнты біятэхналагічнага факультэта абмеркавалі наступныя тэмы: «Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты»; «Лічбавая бяспека: як не стаць ахвярай кіберзлачынца»; «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2023 год».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии