Рэктар ПалесДУ сустрэўся з дэлегатамі Сусветнага фестывалю моладзі

​​​​​​​26 лютага рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч і прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч сустрэліся з дэлегатамі Сусветнага фестывалю моладзі ад Брэсцкага рэгіёну, які адбудзецца ў г. Сочы з 1 па 7 сакавіка.

Наш універсітэт прадстаўляюць студэнты з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй, кожны яскрава і неардынарна праявіў сябе ў студэнцкім і прафесійным жыцці.

 

Валерый Іванавіч заклікаў студэнтаў быць актыўнымі, удзельнічаць у камандных праектах, праяўляць фантазію і творчы падыход, а па прыездзе падзяліцца сваімі ўражаннямі.