Эфектыўнасць працы кіраўніка любога ўзроўню залежыць ад ведання асноўных функцый менеджменту, наяўнасці навыкаў кіравання людзьмі і працэсамі. Каб стаць паспяховым кіраўніком, трэба навучыцца планаваць, размяркоўваць рэсурсы, матываваць, арганізоўваць і кантраляваць працу сваіх падначаленых.
Якім павінен быць кіраўнік? Як знайсці і ўтрымаць па-сапраўднаму таленавітага супрацоўніка? Якія асаблівасці паводзін чалавека ў дзелавым асяроддзі? Чаму так цяжка забяспечыць доўгатэрміновую матывацыю і эфектыўнасць працы каманды? Як стаць эфектыўным лідарам і навучыцца хутка прымаць рашэнні? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці ў літаратуры, прадстаўленай на кніжна-часопіснай выставе “Эфектыўнае кіраванне – шлях да поспеху”, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №1).
- Войдите, чтобы оставлять комментарии