XXI міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера»

​​​​​​​1 сакавіка ў г. Мінску стартавала XXI міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера» для навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, выпускнікоў ВНУ, бацькоў. Арганізатары міжнароднай выставы «Адукацыя і кар'ера» - Міністэрства адукацыі Беларусі і выставачнае ўнітарнае прадпрыемства «Экспафорум». У выставе на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам бяруць удзел прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На другі дзень выставы мерапрыемства наведаў Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Бахановіч Аляксандр Генадзевіч.

На працягу трох дзён - з 1 па 3 сакавіка будуць арганізаваны прэзентацыі, дзелавыя гульні, адкрытыя дыялогі, інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы і многае іншае.

«Адукацыя і кар'ера» – гэта выстава, на якой можна вызначыцца з будучай навучальнай установай і выбраць актуальную прафесію.