Грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру» ўзнагародзіў медалямі і ганаровымі граматамі работнікаў ПалесДУ

​​​​​​​Напярэдадні свята 8 сакавіка і за ўзорную і стваральную працу, актыўную грамадскую працу, міласэрнасць грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру» ўзнагародзіў медалямі і ганаровымі граматамі педагагічных работнікаў установы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

Вышэйшымі ўзнагародамі Беларускага фонду міру юбілейнымі медалямі «Беларускі Фонд Міру - 60 гадоў» за асабісты ўклад у міратворчасць, прапаганду ідэй міру і згоды ў беларускім грамадстве ўзнагароджаны прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Прылоўская Кацярына Ігараўна, настаўнік французскай мовы ліцэя Паўловіч Тамара Сяргееўна.

Ганаровымі граматамі за значны ўклад ва ўмацаванне міру і стварэння ў беларускім грамадстве ўзнагароджаны педагог-арганізатар Цішкавец Аліна Уладзіміраўна, педагог сацыяльны Шаламіцкая Марына Сяргееўна, выхавацель інтэрната Васілевіцкая Таццяна Аляксееўна.