З 18 па 24 сакавіка 2024 года ў Беларусі праводзіцца Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі. Мэтай гэтай інфармацыйнай кампаніі з'яўляецца асвета маладых людзей у пытаннях фінансавай пісьменнасці і дапамога ім у авалоданні навыкамі рацыянальных фінансавых паводзін.
Асноўнай тэмай гэтай акцыі з'яўляецца якасць арганізацыі сістэмы асабістых фінансаў: як вызначыць фінансавыя мэты, весці ўлік даходаў і расходаў, скласці асабісты фінансавы план, сфарміраваць грашовы рэзерв, як граматна выкарыстоўваць пазыковыя сродкі, кіраваць фінансавымі рызыкамі і не трапіць на хітрыкі ашуканцаў.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 1 да гэтай даты арганізавана пераносная выстава-прагляд "Фінансавая пісьменнасць".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии