13 сакавіка 2024 года ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылося адкрыццё сумеснага адукацыйнага праекта вядучых профільных ВНУ краін Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіі ў галіне аквакультуры «Вырошчванне каштоўных відаў рыбы ва ўстаноўках замкнёнага водазабеспячэння». Адкрыў форум дырэктар дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі АРУЦЮПЯН Армэн Анатольевіч.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў праекта, ад імя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, выступіў прарэктар па навуковай рабоце ШТЭПА Уладзімір Мікалаевіч.
Актуальнасць правядзення курса выклікана неабходнасцю фарміравання кампетэнцый па ўсіх напрамках тэхналагічнага ланцужка вытворчасці аквакультуры з улікам дынамікі развіцця і патрэбнасцей гэтай галіны ў краінах ЕАЭС. Удзельнікамі адукацыйнага праекта стануць 15 ВНУ і больш за 300 навучэнцаў (у тым ліку бакалаўры, магістры і выкладчыкі) з Арменіі, Беларусі, Кыргызстана і Расіі. Усяго ў рамках праграмы будуць праведзены 24 лекцыі ад вядучых спецыялістаў у галіне аквакультуры ВНУ краін ЕАЭС. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіць старшы выкладчык кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя КОЗЫР Аляксей Віктаравіч з лекцыяй на тэму: «Выкарыстанне AOPs тэхналогій у індустрыяльнай аквакультуры». Слухачамі праекта стануць спецыялісты інжынернага факультэта і студэнты 3 курса спецыяльнасці «Прамысловая рыбаводства».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии