Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе ўступіў у сілу статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Членамі СААЗ з'яўляюцца амаль 200 дзяржаў свету. У чытальных залах (вул. Кірава, навучальны корпус № 1, вул.Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, аўд. 3332) да Сусветнага дня здароўя падрыхтаваны кніжныя выставы «Мастацтва быць здаровым», «Дарога здароўя: спорт, турызм і адпачынак». Прадстаўленыя кнігі і перыядычныя выданні распавядаюць пра значэнне здаровага ладу жыцця, лячэбнай фізкультуры і масажы, пра ўплыў згубных звычак на здароўе, спорце і правільным харчаванні, даюць карысныя парады, рэкамендацыі і, несумненна, дапамагаюць наладзіць чалавека на пазітыўнае стаўленне да жыцця, бо чытанне кніг – гэта свайго роду тэрапія. Прапануем вашай увазе анімацыйны відэаролік пра пяць ключавых прынцыпах бяспечнага харчавання, дзе СААЗ заклікае ўсіх прытрымлівацца гэтых простых правілах, каб прадухіліць харчовыя хваробы. https://www.youtube.com/watch?v=rYIkNG_NqeY
- Войдите, чтобы оставлять комментарии