22 красавіка мы адзначаем Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які праводзіцца пад эгідай ААН. Традыцыя адзначаць Дзень Зямлі ўзнікла ў ЗША ў 1970 годзе, у 1990 годзе гэты дзень стаў міжнароднай акцыяй. Асноўнай мэтай гэтай сусветнай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага чалавека планеты да праблем Зямлі, да праблем яе навакольнага асяроддзя.
У чытальнай зале бібліятэкі прадстаўлена кніжная выстаўка “Рэцыклінг. Лагістыка замкнёнага цыкла», прысвечаная міжнароднаму дню Зямлі. Берагчы зямлю, паветра, ваду - абавязак кожнага чалавека, толькі дзейнічаючы, мы зможам выратаваць нашу планету ад экалагічных бед.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии