25 сакавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта стартаваў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах хімія і біялогія.
Удзельнікаў алімпіяды, а таксама іх настаўнікаў-педагогаў, іншых гасцей прывіталі рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Іванавіч Дунай, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Куніцкі Сяргей Віктаравіч, упаўнаважаны прадстаўнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксеева Аляксандра Аляксандраўна і старшыні журы: дацэнт кафедры заалогіі, біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук Фёдар Віктаравіч Савуткін і дацэнт кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ, кандыдат хімічных навук Наталля Яўгенаўна Бабарыка.
У алімпіядзе па хіміі і біялогіі прымуць удзел 239 навучэнцаў 9, 10, 11 класаў з васьмі каманд.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии