27 сакавіка 2024 года выкладчыкі біятэхналагічнага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Жур Мікалай Уладзіміравіч і Кульгавеня Аляксандра Дзмітрыеўна, у складзе дэлегацыі з 60 маладых вучоных і аспірантаў ВНУ Рэспублікі Беларусь наведалі Міжнародную выставу-форум «Расія».
Наведванне адбылося ў рамках першага этапу XIII Форуму ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Візіт на ВДНГ пачаўся з сустрэчы дэлегацыі з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Фёдаравічам Мезенцавым і статс-сакратаром - намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктарам Леанідавічам Еўтуховым, намеснікам міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ Вольгай Віктараўнай Пятровай, начальнікам упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Беларусі Пятром Мікалаевічам Пякуцькам і выканаўчым дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі "Растэх" Алегам Мікалаевічам Еўтушэнкам.
У працягу праграмы маладыя навукоўцы пазнаёміліся з некалькімі выставамі. Першай стала экспазіцыя рэгіёнаў Расіі, якая расказвае аб найважнейшых дасягненнях кожнага з суб'ектаў. Павільёны Мінпрамгандлю Расіі "Зроблена намі" прапанавалі здзейсніць падарожжа па гісторыі прамысловасці Расіі і пазнаёміцца з яе найноўшымі і найбольш перспектыўнымі распрацоўкамі. Экспазіцыя Мінадукнавукі Расіі дазволіла кожнаму наведвальніку прасачыць шлях ад агульных уяўленняў аб метадах даследаванняў і тэхналагічных дасягненнях да пабудовы ўласнай траекторыі ў навуцы, а таксама зразумець, якія праблемы навука дазваляе вырашыць і што можна з яе дапамогай зрабіць ужо ў бліжэйшай перспектыве. Дзяржаўная карпарацыя па атамнай энергіі «Расатам»у сваім выставачным павільёне прадставіла ўвазе экспазіцыйныя зоны «Савецкі атамны праект», «Час першых» і «Сучасная атамная прамысловасць».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии