IV ВОЧНА-ЗАВОЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАЙ ПЕДАГАГІЧНАЙ НАВУКІ: АД ТЭОРЫІ ДА ПРАКТЫКІ»

​​​​​​​4 красавіка 2024 года дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, к.м.н., дацэнт Марыніч Т.У. прыняла ўдзел з дакладам у вочна-завочнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы сучаснай педагагічнай навукі: ад тэорыі да практыкі” (з міжнародным удзелам) на базе Пінскага каледжа ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», у рамках работы якой сваім досведам падзяліліся прадстаўнікі навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Таццяна Уладзіміраўна падзялілася вопытам стварэння фізкультурна-аздараўленчага асяроддзя ў Палескім дзяржаўным універсітэце, расказала пра фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы, што праводзяцца ва ўніверсітэце, і стратэгіі стварэння і змястоўнага напаўнення фізкультурна-аздараўленчага асяроддзя ў Палескім дзяржаўным універсітэце, накіраванай на павышэнні матывацыі навучэнцаў да заняткаў фізічнай культурай і спортам.