Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта!
Прыміце віншаванні з днём нараджэння нашага ўніверсітэта!
Шчыра дзякую кожнаму з вас за ўклад у нашу агульную справу, у гісторыю Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, яго сучаснасць і будучыню.
Праца кожнага выкладчыка і супрацоўніка - прыклад адданага служэння вышэйшай адукацыі і навуцы.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і нацэленасці на вынік ПалесДУ сёння – сучасная ВНУ, якая адпавядае патрабаванням часу і рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў па самых актуальных і перспектыўных напрамках.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ужо адбыўся і ўпісаў яркія старонкі ў гісторыю айчыннай адукацыі.
Наперадзе ў нас - новыя навуковыя адкрыцці і дасягненні.
Ад усёй душы жадаю нашаму калектыву творчай і жыццёвай энергіі, натхнёнай працы і нястомнага руху наперад да новых мэт!
Рэктар ПалесДУ У.І. Дунай
- Войдите, чтобы оставлять комментарии