8 красавіка ў рамках святкавання Дня нараджэння ўніверсітэта на стадыёне спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылася агульнаўніверсітэцкая зарадка “Студэнты на старце”. Для выкладчыкаў і студэнтаў зарадку правяла студэнтка 2 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Эвеліна Сярэдзіч. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 120 чалавек. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі, выконваючы комплекс аздараўленчых і агульнаразвіваючых практыкаванняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии