12 красавіка адбыўся візіт у Палескі дзяржаўны ўніверсітэт дэлегацыі Альянсу эканамічных і камерцыйных саветнікаў у Кітаі на чале з генеральным дырэктарам ТАА «Zhongsheng ShangYuan Technology» Чжу Янь Цы, праектнага менеджара ТАА «Zhongsheng ShangYuan Technology» Ван Кунь У і перакладчыка-кансультанта ТАА «Zhongsheng ShangYuan Technology» А.І. Царыка.
З прывітальным словам выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
У рамках візіту прайшлі перамовы з прадстаўнікамі дэлегацыі. З боку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, дэкан факультэта дадатковай адукацыі Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна, начальнік аддзела міжнародных сувязей Аксёнчык Наталля Уладзіміраўна.
Для кітайскага боку была арганізавана прэзентацыя адукацыйнага і навуковага патэнцыялу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На сустрэчы разглядаліся перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, стварэнне сумесных адукацыйных праграм, арганізацыя летніх і зімовых школ у ПалесДУ для кітайскіх грамадзян.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии