3 мая на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся гарадскі патрыятычны форум «Захоўваючы гісторыю, ствараем будучыню!», удзельнікамі якога сталі і студэнты ПалесДУ. Мэта форуму - падвядзенне вынікаў Усебеларускага народнага сходу, развіццё ў моладзі патрыятызму і грамадзянскасці як найважнейшых духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцей.
Удзельнікі і дэлегаты УНС: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, намеснік Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандр Паўлавіч Амельянюк, начальнік Пінскага пагранічнага атрада Віннікаў Дзмітрый Аляксандравіч, старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Кавалер ордэна Пашаны, капітан першага рангу Мікалай Іванавіч Ягораў, дырэктар УА "Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж", дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Кавалеўская Марына Уладзіміраўна, а таксама намеснік Пінскага міжраённага пракурора Плескацэвіч Аляксандр Уладзіміравіч, старшыня гісторыка-патрыятычнага клуба «Пошук» Атанаў Пётр Сяргеевіч данеслі ключавыя пасылы УНС і разважалі пра ролю сучаснай моладзі ў развіцці нашай краіны, сваёй "Малой радзімы".
У рамках форуму свае выступленні падарылі ўдзельніцы народнай студыі эстраднай песні "Гукі часу" Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар'я Лазько і Паліна Дзям'янавіч. На форуме была арганізавана выстава "Гістарычная памяць і патрыятызм".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии