Дзень славянскага пісьменства і культуры звязаны з імёнамі Кірылы і Мяфодзія, якія стварылі славянскую пісьменнасць і пераклалі з грэчаскай мовы богаслужэбныя кнігі. Сярод іх – апостальскія пасланні, Псалтыр і выбраныя чытанні з Евангелля. Святыя Кірыл і Мяфодзій не толькі падарылі славянскаму народу азбуку, але і заклалі падмурак для літаратуры, пісьменства і культуры ў цэлым. І сёння як ніколі важна берагчы і перадаваць новым пакаленням мастацкія скарбы нашай краіны, прывіваць любоў да роднай гаворкі і беражлівыя адносіны да мовы.
Дзень славянскага пісьменства і культуры для многіх з нас – напамін пра адзінства ўсіх славянскіх народаў, пра агульныя вытокі, традыцыі, звычаі і культурную прастору.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 1 да гэтай даты арганізавана кніжна-часопісная выстава “Славянская спадчына”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии