Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня ўся наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. У бягучым годзе ён яшчэ і юбілейны: спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Менавіта ў гэты дзень падчас Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" сталіца Рэспублікі Беларусь, горад-герой Мінск, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру.

Напярэдадні свята ў чытальнай зале бібліятэкі (вуч. корп. 3, вул. Пушкіна, 4) арганізавана тэматычная выстава “3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”. У яе ўключаны кнігі, якія расказваюць аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, яе сімвалах, дэманструюцца кнігі аб культурна-гістарычнай спадчыне і традыцыях роднага краю, сучасным узроўні развіцця краіны і шляхах яе далейшага развіцця. Выстава раскрывае культурнае жыццё і прывабны імідж нашай краіны.

Запрашаем чытачоў наведаць кніжную выставу ў гадзіны працы бібліятэкі.