Доступ да Электроннай медыцынскай бібліятэкі РНМБ

Паважаныя выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі!

Для бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыты доступ да электроннай медыцынскай бібліятэкі дзяржаўнай установы "Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка" 
Для таго, каб скарыстаць дакументы з ЭМБ неабходна:

• зарэгістравацца на сайце mednet.by, запоўніўшы рэгістрацыйную форму: https://rsml.by/ru/reg/.

Звяртаем увагу, што рэгістрацыя і выкарыстанне ЭМБ даступна толькі з камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта.

Пасля рэгістрацыі карыстальнік атрымлівае доступ да поўных тэкстаў дакументаў з фондаў ГУ РНМБ, праз афармленне замовы праз электронны каталог Доступ да дакументаў прадастаўляецца на 30 дзён. Тэрмін выканання замовы - ад 2 да 7 працоўных дзён.

З правіламі працы з ЭМБ Вы можаце азнаёміцца ​​на сайце: https://mednet.by/pam-bibl.html.