Еўрапейскі дзень моў

26 верасня адзначаецца Еўрапейскі дзень моў. Асноўная мэта гэтага дня – заахвочванне да вывучэння і асваення розных моў у школах, ВНУ і па-за імі на працягу ўсяго жыцця чалавека.

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры ў навучальным корпусе № 3 (аўд.3221), экспануецца выстава кніг “Раім пачытаць”. На ёй прадстаўлены мастацкія творы на мове арыгінала: англійскай, нямецкай, французскай, польскай. "Мовы адчыняюць дзверы" - такі дэвіз гэтага Дня.

Вывучэнне замежных моў можа стаць дарогай да пазнання неабсяжнага свету і яго культурнай разнастайнасці, садзейнічае ўзбагачэнню, развіццю асобы і ўзаемаразуменню паміж народамі з рознымі моўнымі і культурнымі традыцыямі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу і выбраць кнігу на ваш густ. Прыемнага вам чытання!

Замежная мастацкая літаратура ў арыгінале