Дзень утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі (国庆节, Гоцін-Цзе), – галоўнае дзяржаўнае свята Кітая з 1949 года, якое адзначаецца штогод 1 кастрычніка. Да гэтай даты на абанеменце вучэбнай літаратуры разгарнулася кніжная выстава "Кітай - Паднябесная Імперыя". Тут прадстаўлены выданні аб гэтай дзіўнай краіне, гісторыі, побыце і норавах мясцовых жыхароў, рэлігійных уяўленнях і розных сферах жыцця, мастацтве і культуры. На экспазіцыі таксама размешчаны яркія і маляўнічыя выданні, якія дапамогуць акунуцца ў свет найстаражытнай цывілізацыі на Зямлі, даведацца пра яе багатую культурную спадчыну і дынамічную сучаснасць, а ілюстраваны часопіс «Кітай» пазнаёміць з рознымі бакамі сучаснага жыцця Паднябеснай.
Віншуем усіх кітайскіх студэнтаў нашага ўніверсітэта з Днём утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі! Жадаем нашым сябрам з Паднябеснай новых дасягненняў і далейшага росквіту, міру і дабрабыту!
Запрашаем наведаць выставу ўсіх жадаючых.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии