З Днём настаўніка!

"Педагогіка вышэйшай школы" - так называецца кніжна-часопісная выстава, прысвечаная Дню настаўніка, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1.

На ёй прадстаўлена літаратура па наступных напрамках: гісторыя і сучасны стан вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь; адукацыйныя трэнды ва ўмовах развіцця лічбавага грамадства; псіхолага-педагагічныя праблемы навучання ў вышэйшай школе; роля і месца выкладчыка вышэйшай школы ў сучасных умовах: перадумовы асобаснага росту, удасканаленне педагагічнага майстэрства, новыя тэхналогіі навучання, лічбавыя кампетэнцыі педагога і інш.

Паважаныя выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта!

Ваша прафесія вельмі важная і высакародная, якая патрабуе педагагічнага таленту, самааддачы, бязмежнай адданасці абранай справе, а галоўнае - душэўнай шчодрасці, чуласці і цярпення. Ад вашай мудрасці і досведу шмат у чым залежыць, з якімі навыкамі і ўменнямі ўступяць у самастойнае жыццё выпускнікі, да якіх жыццёвых, маральных арыенціраў будуць імкнуцца.

Жадаем вам здароўя, поспехаў і ўсяго самага добрага!