7 верасня 2024 года на базе Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі адбыўся Фестываль навукі-2024.
Гэта мерапрыемства праводзіцца з 2018 года і дазваляе мінчанам і гасцям сталіцы пазнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі маладых вучоных, а таксама разабрацца ў новых адкрыццях са свету навукі і тэхналогій.
Маладыя вучоныя ПалесДУ прымаюць актыўны ўдзел у Фестывалі навукі, здзіўляючы новымі навуковымі распрацоўкамі.
На выставе-конкурсе "100 інавацый маладых вучоных" студэнтамі-біятэхнолагамі пад кіраўніцтвам кандыдата біялагічных навук, дацэнта Вараб'ёвай М.М. і кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта Дзмітровіч Н.П. былі прадстаўлены экспанаты "АльтаВега" і "АльгаМагія" - функцыянальныя прадукты харчавання для вегетарыянцаў, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии