Мама, мамачка, мамуля... Словы, якія ў жыцці кожнага чалавека асацыіруюцца з самымі цёплымі, светлымі і патаемнымі пачуццямі.
У адпаведнасці з загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Дзень Маці адзначаецца з 1996 года. Дата святкавання звязана з вялікім праваслаўным святам - Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей - гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнацэннае развіццё дзяржавы.
У чытальнай зале (аўд.3332) адкрыта кніжная выстава “Усё на зямлі ад матчыных рук”. У экспазіцыі прадстаўлены творы, прысвечаныя сямейным традыцыям і каштоўнасцям, а таксама вобразу маці ў паэзіі беларускіх і рускіх класікаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии