«Святому братэрству я верны…»

У рамках ліцэйскага тыдня 14 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Ліцэя дзень запаветны”.

19 кастрычніка 1811 года ў Царскім сяле адкрыўся ліцэй. Навучальная ўстанова давала дзецям энцыклапедычную адукацыю, якая прыраўноўвалася да ўніверсітэцкай. У выніку ліцэісты дабіваліся поспеху і ў мастацтве, і ў навуцы, і ў ваеннай справе, і на дзяржаўнай службе. Гаворачы аб ліцэі мы заўсёды ўспамінаем А.С. Пушкіна. Бо менавіта ён быў самым знакамітым выпускніком Царскасельскага ліцэя. Там праходзіла яго станаўленне і раскрыўся талент! У гэтым годзе споўнілася 225 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча.

Карані чалавека ў ягонай сям'і, у ягоным дзяцінстве, у ягоных блізкіх людзях, сябрах, а для Пушкіна бясспрэчна ў ліцэі. Вось пра гэта: пра дзяцінства і ліцэйскія гады паэта расказала бібліятэкар Саковіч Дз.М. Увазе ліцэістаў быў прадстаўлены відэафільм "Адзін дзень у Царскасельскім ліцэі" і выстава кніг "Мы зноў чытаем пушкінскія радкі". Пацешылі гледачоў шчырасцю і праніклівасцю выканання вершаў навучэнцы 10 «А» класа (класны кіраўнік Паўловіч Тамара Сяргееўна): Сідарчук Вера, Кібук Арцём, Дземчук Аляксандр, Драпеза Данііл, Якубовіч Соф'я, Марыніч Ірына, Аршынаў Яўген, Васюковіч Злата, Жарын Марк, Шэлест Матвей, Мацюх Міхаіл, Козак Марк. «Я помнік сабе ўзвёў нерукатворны, Да яго не зарасце народная сцежка…» менавіта гэтыя радкі артыстычна прачытаў у вобразе А.С. Пушкіна Гедзько Антон.

Асаблівую цікавасць выклікаў у гледачоў відэаролік, у якім пры дапамозе нейрасеці аднавілі знешнасць, міміку, вобраз Пушкіна. Штучны інтэлект прадэманстраваў "жывыя" партрэты каханых жанчын знакамітага паэта, якія натхнялі яго на бессмяротныя радкі. Усё гэта дапамагло акунуцца ў атмасферу пушкінскай эпохі, адчуць подых таго часу.

Спадзяемся, што ліцэй ПалесДУ стане для нашых ліцэістаў «ліцэйскім братэрствам, дружнай сям'ёй», раскрые здольнасці кожнага і дапаможа набыць сапраўднае сяброўства, якое захочацца захаваць і пранесці праз усё жыццё. Дзякуем навучэнцам і выкладчыкам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве!